Чернобыль

 
» » Чаму цана на Астравецкую АЭС вырасла ў 4 разы?

Новости: Чаму цана на Астравецкую АЭС вырасла ў 4 разы?


За два гады беларуская АЭС падаражэла амаль у чатыры разы! А рэактар яшчэ нават не пачалі будаваць. Сёння Беларусь просіць у Расіі крэдыт на АЭС ажно 9 мільярдаў долараў. З гэтай сумы толькі 6 мільярдаў — на будаўніцтва. Еўрарадыё паспрабавала прасачыць, куды пойдуць “астатнія” 3 мільярды долараў. Бо раней за гэтыя грошы спадзяваліся пабудаваць усю АЭС!

Цікава, што два гады таму Еўрарадыё падлічвала выдаткі “на інфраструктуру”. Па-першае, грошы спатрэбяцца на замену энергетычных сетак краіны: бо яны не дастаткова магутныя для падобных рэактараў.

Першым пра гэта нам расказаў расійскі атамшчык — намеснік начальніка аддзела знешняй эканамічнай дзейнасці Навукова-даследчага інстытута ў Ніжнім Ноўгарадзе Аляксандр Загляднаў. Менавіта гэты інстытут канструюе ўсе расійскія АЭС:

“У вас няма сетак, каб прыняць адразу магутнасць 1000 МВт, а тым больш 2000 МВт. Такіх сетак сёння не існуе. Па-першае, трэба мяняць сеткі, па-другое — будаваць новыя, павялічваць прапускную здольнасць гэтых сетак, але гэта дадатковыя выдаткі”.

Дзіўна, што нашыя навукоўцы доўгі час нічога пра гэтыя выдаткі не казалі. Ды нават праблему з электрасеткамі не агучвалі….

Горад-спадарожнік для працаўнікоў АЭС пабудуюць таксама не за так. Там павінна быць усё — і пральні, і цырульні, і сталоўкі… Пра гэта Еўрарадыё расказваў акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, ядзершчык Аляксандр Міхалевіч. А эканаміст Леанід Заіка ацаніў будаўніцтва такога горада ў 15 працэнтаў ад кошту усёй АЭС:

“Сама станцыя можа каштаваць да 4 мільярдаў долараў. Пабудаваць горад-спадарожнік — гэта будзе складаць працэнтаў 10-15… Гэта будзе прыкладна ад 300 да 600 мільёнаў долараў”.

Да ўсіх гэтых выдаткаў прыплюсуем яшчэ атамную інфляцыю. Пра яе ў пачатку 2008 года казаў віцэ-прэзідэнт “Атамбудэкспарта” Аляксандр Глухаў. Паводле ягоных слоў, сабекошт АЭС для Беларусі увесь час павышаецца.

“Пачынаць будаваць трэба як мага хутчэй”, — сказаў у інтэрв’ю Еўрарадыё Аляксандр Загляднаў:

“Чым даўжэй вы будуеце, тым на больш доўгі час замарожваюцца сродкі, якія накіроўваеце на будаўніцтва. Яны не даюць аддачы, і натуральна, што сабекошт электраэнергіі, вырабленай на гэтым блоку, будзе даражэйшым”.

Але, як даведалася Еўрарадыё, беларускую АЭС хутчэй за ўсё не пачнуць будаваць раней за наступны год. У планах на гэты год — толькі скласці кантракт. Калі ён будзе падпісаны — пакуль невядома.

Пра бліжэйшыя планы Еўрарадыё расказала прэс-сакратар “Атамбудэкспарт” Вольга Цылева: “Цяпер рыхтуецца кантракт. А наступным крокам будзе падпісанне кантракту. Але мы плануем, што гэты кантракт будзе, прынамсі, падрыхтаваны да канца гэтага года”.

А тэрміны, як кажа прэс-сакратар “Атамбудэкспарт”, ужо падціскаюць:

“Калі сыходзіць з таго, што ў 2016-м годзе трэба здаць першы блок, то першы бетон павінны заліць у 2010 годзе. Таму тэрміны ў нас вельмі сціснутыя”.

Ці хопіць нам 9 мільярдаў — з такімі хуткімі тэмпамі прыняцця рашэння ды будавання....


Наста Ігнатовіч, Еўрапейскае радыё для Беларусі


6 июня 2009
Новости по теме Чаму цана на Астравецкую АЭС вырасла ў 4 разы?
  • Переночевать около Чернобыльской АЭС можно за 250 долларов
  • Хто жыве ў адселеных чарнобыльскіх вёсках?
  • Мінюст зарэгістраваў Цэнтр чарнобыльскіх ініцыятыў
  • Новы прэзідэнцкі закон не вяртае льготаў чарнобыльцам
  • Кризис не отразится на финансировании чернобыльского "саркофага"



  • » » Чаму цана на Астравецкую АЭС вырасла ў 4 разы?

    ↓ Опрос

    Ваше отношение к строительству АЭС в Беларуси



     

     

    Реклама на сайте

    Экпорт RSS/XML

    Обратная связь

     

    © 2008 - 2025, Чернобыль.BY