Чернобыль

 
» » Мінюст зарэгістраваў Цэнтр чарнобыльскіх ініцыятыў

Новости: Мінюст зарэгістраваў Цэнтр чарнобыльскіх ініцыятыў


Міністэрства юстыцыі Беларусі зарэгістравала Цэнтр чарнобыльскіх ініцыятыў. Пра гэта “Свабодзе” паведаміў член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Іван Нікітчанка.

Ён сказаў, што такое рашэньне стала для яго поўнай нечаканасьцю. Справа ў тым, што на мінулым тыдні Вярхоўны суд Беларусі з просьбы Міністэрства юстыцыі вырашыў правесьці графічную экспэртызу подпісаў некалькіх удзельнікаў устаноўчай канфэрэнцыі. Але раптам міністэрства ўласна адмовілася ад гэтага свайго патрабаваньня і зарэгістравала арганізацыю.

Устаноўчая канфэрэнцыя прайшла амаль год таму. І тое, што чарнобыльскі Цэнтар зарэгістравалі толькі цяпер, яго заснавальнікі зьвязваюць зь ціскам Эўразьвязу на беларускія ўлады.

Спадар Нікітчанка сказаў, што цяпер ён і ягоныя калегі найперш вырашаць арганізацыйныя пытаньні:

“А наступнае, што трэба рабіць, наладзіць кантакты з усімі арганізацыямі, якія займаюцца Чарнобылем. Тут не мае значэньня - урадавыя яны ці няўрадавыя. Чарнобыльская праблема гэта не тая, дзе можна варагаваць, казаць: вось тут апазыцыя, а вось тут урад. Трэба рабіць усё разам, паколькі радыяцыя не выбірае, чыноўнік ты ці апазыцыянэр. Яна не пытаецца: хто - дзе?”.

Уладзімер Глод, Радыё Свабода


4 марта 2009
Новости по теме Мінюст зарэгістраваў Цэнтр чарнобыльскіх ініцыятыў
  • Чернобыльский лис с бутербродом стал новостной сенсацией (видео)
  • Авария на АЭС "Фукусима-1" не стала сюрпризом для японцев
  • Хто жыве ў адселеных чарнобыльскіх вёсках?
  • Чаму цана на Астравецкую АЭС вырасла ў 4 разы?
  • Новы прэзідэнцкі закон не вяртае льготаў чарнобыльцам



  • » » Мінюст зарэгістраваў Цэнтр чарнобыльскіх ініцыятыў

    ↓ Опрос

    Ваше отношение к строительству АЭС в Беларуси



     

     

    Реклама на сайте

    Экпорт RSS/XML

    Обратная связь

     

    © 2008 - 2025, Чернобыль.BY